ПРУЖАНСКАЕ РАЁННАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПРАФСАЮЗАЎ АРГАНІЗУЕ ПРАВАВЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
Практыка правядзення прававых прыёмаў грамадзян для прафсаюзаў традыцыйная. Чарговы такі прыём адбудзецца 25 мая.
Прыём пройдзе 25 мая з 09.00 да 11.00 гадзін у ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Пружаны» (г. Пружаны, вул. Юбілейная, д. 16); з 11.00 да 13.00 у Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Пружаны, вул. Шырмы, д. 17, каб. 223).
Правядуць прыём пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі і галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Анатолій Міхайлавіч Пятручык.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 2-04-81.