Дзеля падтрымкі, аховы і збераження самабытнай культуры Пружаншчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялога культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі 23 лютага 2019 года на базе ДУА “СШ № 1 г.Пружаны ім.ЧБВА” праводзіўся раённы этап адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.
Удзел у фестывалі прынялі творчыя і таленавітыя дзеці з 10 устаноў адукацыі раёна: ДУА «Слабадская СШ», ДУА «Хараўская СШ», ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с- СШ”, ДУА «Ліноўская СШ», ДУА «Ружанская СШ», ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма», ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА», ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Пружаны», ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны», ДУА «Гімназія г. Пружаны».