⚡️ НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ЦТДМ ГАННА АНДРУСЕВІЧ ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У ПАСЯДЖЭННІ МАЛАДЗЁЖНАГА ПАРЛАМЕНТА І ВЫБАРАХ ЯГО НОВАГА КІРАЎНІКА
✍️ У Мінску прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
? Удзел у пасяджэнні прыняла намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Ганна Андрусевіч.
? На парадку дня ўстановачнай сесіі было 18 пытанняў. Лідары з усіх абласцей і раёнаў краіны прагаласавалі за новага кіраўніка маладзёжнага руху. Ім стаў выпускнік вядучай педагагічнай ВНУ Беларусі – Мікіта Рачылоўскі. Таксама абраны прэзідыум парламента.
? Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняла і спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У маладзёжных лідараў была магчымасць асабіста задаць пытанні наконт таго, як развіваецца наша краіна. Спікер Савета ўручыла маладым і перспектыўным знакі Маладзёжнага парламента.