«За зялёную Брэстчыну»
Навучэнцы і педагогі аб’яднання па інтарэсах “Квілінг” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны прынялі ўдзел у абласной экалагічнай акцыі “За зялёную Брэстчыну”, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня)
Юныя валанцёры-эколагі ў даступнай форме распавялі грамадскасці аб неабходнасці беражлівых адносін да расліннага і жывёльнага свету, правялі тлумачальную работу па пытаннях граматных паводзін у адносінах да прыроды.
Дзяўчынкі паказалі майстар-клас “Кветкі Перамогі”, наведалі экалагічныя пляцоўкі, сустрэліся з прадстаўнікамі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эколагамі.
Павел Бралко, навучэнец ЦТДМ