У рамках Тыдня роднай мовы адбылася квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”.Усіх наведвальнікаў квэст-гульні зацікавіла праграма мерапрыемства, навучэнцы шукалі адказы на пытанні і рэбусы.Прысутныя праявілі свой талент, кемлівасць і багатую фантазію. Удзельнікі гульні і перакладалі, і складалі прымаўкі і прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы, суадносілі пары слоў.Прадэманстравалі глыбокія веды роднай мовы, яе багатай спадчыны. Пазнаёміліся з беларускімі абрадамі і святамі. Атмасфера па папулярызацыі беларускай культуры і мовы ў час квэст -гульні была разбаўлена вядомымі беларускімі народнымі песнямі і мелодыямі. Менавіта такія мерапрыемствы далучаюць да багатай спадчыны нашага народа.
Таксама ў рамках Тыдня роднай мовы ў файе Цэнтра творчасці адбыўся чэллендж «Пажаданне роднай мове».