«Калядная зорка»

Раённы этап XXVӀ рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў праводзіўся ў мэтах папулярызацыі, развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця нацыянальных традыцый Беларусі.

Удзел у выставе-конкурсе прынялі навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Усяго было прадстаўлена 76 індывідуальных і калектыўных работ розных відаў і тэхнік дэкаратыўна-прыкладной творчасці.Журы адзначыла арыгінальнасць, маляўнічасць, паўнату раскрыцця тэмы, адпаведнасць патрабаванням Палажэння, выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій, самабытнасць мастацкага ўвасаблення, творчае аднаўленне традыцыйных вобразаў абрадавай атрыбутыкі многіх прадстаўленых работ.Пераможцамі раённага этапа XXV Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» сталі:

Намінацыя «Калядная зорка»

ІІ месца – Жук Мікіта, ДУА “Гімназія г.Пружаны”;

Намінацыя “Зімовыя святы Беларусі”

І месца – Лісавец Паліна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны”;

ІІ месца – Папко Марыя, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны”;

ІІІ месца – Папова Кацярына, Рамановіч Вікторыя, ДУА “Шаняўская сярэдняя школа ім.М.Засіма”;

Намінацыя “Беларуская зіма”

І месца – Кавалевіч Дар’я, ДУА “Гімназія г.Пружаны”;

ІІ месца – Драздоў Арсенiй, Шуцюк Мацвей, Якман Ксенiя, Клюка Назар, ДУА “Параслянская СШ”;

ІІІ месца – Антончык Лізавета, Сядко Кацярына, Більдзейка Аляксандра, Ляшчынская Дар’я, ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Пружаны”;

Намінацыя “Навагодняя елка”

І месца – Казачкова Вераніка, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны”;

ІІ месца – Хайко Аляксандр, ДУА “Шчарчоўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”;

ІІІ месца – Новік Яўген, ДУА “Шарашоўская сярэдняя школа”;

Намінацыя “Елачная цацка”

І месца – узорная студыя моды і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Папараць-кветка”, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны”;

ІІ месца – Наліўка Паліна, ДУА “Гімназія г.Пружаны”;

Намінацыя “Сувенір-падарунак”

І месца – Хоміч Анастасія, ДУА “Варанілавіцкі ВПК дзіцячы сад-СШ”;

ІІ месца –  Баранчук Маргарыта, ДУДА “Ружанскі шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю”;

ІІІ месца – Саліта Яна, ДУА “Слабадская сярэдняя школа”;

Намінацыя “Навагодні персанаж”

І месца – Жвалікоўскі Аляксандр, ДУА “Ліноўская сярэдняя школа”;

ІІ месца – Кадука Мацвей, ДУА “Навасёлкаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”;

Намінацыя “Навагодні касцюм”

І месца – Кавальская Таццяна, ДУА “Хараўская сярэдняя школа”;

ІІ месца – узорная студыя моды і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Папараць-кветка”, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны”.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.