ПАСЯДЖЭННЕ МАЛАДЗЁЖНАГА ПАРЛАМЕНТА У г.Мінску

⚡️ НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ЦТДМ ГАННА АНДРУСЕВІЧ ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У ПАСЯДЖЭННІ МАЛАДЗЁЖНАГА ПАРЛАМЕНТА І ВЫБАРАХ ЯГО НОВАГА КІРАЎНІКА

✍️ У Мінску прайшло першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

? Удзел у пасяджэнні прыняла намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Ганна Андрусевіч.

? На парадку дня ўстановачнай сесіі было 18 пытанняў. Лідары з усіх абласцей і раёнаў краіны прагаласавалі за новага кіраўніка маладзёжнага руху. Ім стаў выпускнік вядучай педагагічнай ВНУ Беларусі – Мікіта Рачылоўскі. Таксама абраны прэзідыум парламента.

? Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прыняла і спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У маладзёжных лідараў была магчымасць асабіста задаць пытанні наконт таго, як развіваецца наша краіна. Спікер Савета ўручыла маладым і перспектыўным знакі Маладзёжнага парламента.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.