Ва ўсе часы былі людзі неабыякавыя да лёсу сваёй культуры, свайго краю. Да таго, якімі людзьмі вырастуць нашы дзеці, што панясуць яны ў будучыню і якую спадчыну пакінуць сваім нашчадкам. 17-18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы VII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”. Арганізатарамі галоўнага фальклорнага свята вобласці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”.