«За зялёную Брэстчыну». Так называлася абласная, экалагічная акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, у якой напачатку чэрвеня прынялі ўдзел навучэнцы і педагог ад’яднання па інтарэсах “Мастерилка” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.
Дзяўчынкі паказалі майстар-клас “Кветкавая паляна ў тэхніцы квілінг”, наведалі экалагічныя пляцоўкі, сустрэліся з прадстаўнікамі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эколагамі.