Вучымся ў майстроў

20.05.2025 педагогі дадатковай адукацыі нашай установы Новік Н.А. і Шышко А.М. у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці сталі ўдзельнікамі VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Вучымся ў майстроў» у НЦМТДіМ, якія праводзяцца ў межах рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Васільчанка Надзея Васільеўна, дырэктар НЦМТДМ, старшыня рэспубліканскага савета па пытаннях дадатковай адукацыі, якая падкрэсліла важнасць правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, выказаўшы спадзяванне, што яны паспрыяюць актывізацыі педагагічнага руху ў сферы этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі, развіццю этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў. Нашы педагогі наведалі майстар-клас  “Галінкі цудоўнай лазы: прыёмы і тэхналогіі лозапляцення” Гурэцкай Алены Васільеўны, педагога-майстра, народнага майстра Беларусі па лозапляценні, аўтара наватарскіх, арыгінальных ідэй, спосабаў і прыёмаў лозапляцення, у якіх спалучаюцца розныя прыродныя матэрыялы (лаза з рагозам, з карой івы, саломкай, керамікай і дрэвам). У рамках майстар-класа Гурэцкай А. В. удзельнікі пазнаёміліся з аўтарскай сістэмай работы педагога па захаванні і развіцці народнага промыслу лозапляцення, якая накіравана на засваенне методык і тэхналогій пляцення з лазы, выканалі ў аўтарскай тэхніцы майстра абярэг “Сонейка”, традыцыйную форму птушкі з кары лазы і іншыя крэатыўныя вырабы.

 

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.