VII  адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”

Ва ўсе часы былі людзі неабыякавыя да лёсу сваёй культуры, свайго краю. Да таго, якімі людзьмі вырастуць нашы дзеці, што панясуць яны ў будучыню і якую спадчыну пакінуць сваім нашчадкам. 17-18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы VII  адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”. Арганізатарамі галоўнага фальклорнага свята вобласці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай  творчасці”.

Навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці паказалі вынікі двухгадовых пошукаў, экспедыцый, працы па вывучэнню і перайманню традыцыйнага фальклору сваёй мясцовасці. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёну, вывучыць і ведаць яго мову, песні    і танцы. Да ўдзелу ў фестывалі  былі запрошаны замежныя госці — калектывы з Польшчы, Сербіі, Расіі, якія адметна паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.

Пасля афіцыйнага адкрыцця фестываля, адбылося ўрачыстае шэсце удзельнікаў да галоўнага гістарычнага здабытка Пружанаў – парка і палаца Швыкоўскіх, дзе разгарнулася буйная творчая пляцоўка “Горад майстроў”. ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны» прэзентаваў падвор’е «Пружанскі млын». Выстава работ з саломкі аб’яднання па інтарэсах «Залатая саломка» пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Свешнікавай Натальі Вітальеўны, нібы сонечны астравок прывабліваў да сябе увагу пружанцаў і гасцей горада.

У намінацыі “Лепшы фальклорны калектыў” дыплом III ступені атрымаў гурт Ліноўскай СШ. “Лінькі” прадэманстравалі журы мясцовы абрад “Зажынкі”, падчас якога, як і належыць, ушанавалі першы сноп жыта: упрыгожылі яго чырвонай стужкай і па-ставілі ў самае пачэснае месца ў хаце – чырвоны кут. Уразілі журы і лялькі-мотанкі ў выкананні Дар’і Жышко і Аліны Шэцька з Ружанскага ШПЦ, якія ў намінацыі “Юныя майстры народнай творчасці” атрымалі дыплом III ступені. Таксама знайшлі сваіх прыхільнікаў сярод членаў журы дзяўчынкі з Шаняўской СШ, якім прысудзілі дыплом III ступені ў намінацыі “Бабуліна кухня”. Акрамя таго, журы было ўражана абрадам “Квашанне капусты”, які правялі члены фальклорнага аб’яднання СШ № 5. Капуста “прынесла” ў скарбонку дасягненняў пружанцаў дыплом II ступені. Аддзел па адукацыі Пружанскага райвыканкама атрымаў дыплом III ступені за выставу “Горад майстроў”.

У самім “Палацыку” адбылася абласная дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя па выніках абласнога конкурса даследчых работ. Творчыя калектывы вобласці паказвалі свае здабыткі на канцэртных пляцоўках горада Пружаны і ў в.Лінава. А на галоўнай пляцоўцы разгарнуліся спаборніцтвы пар-выканаўцаў побытавых танцаў.

На навукова-практычнай канферэнцыі “Фальклорная спадчына” навучэнцы і педагогі  Брэсцкай вобласці прэзентавалі навукова-даследчыя работы, якія сталі пераможцамі конкурса даследчых работ.

Прызнацца, за два дні “Радавода” стаміліся ўсе: і арганізатары, і гледачы, і артысты. Аднак справу сваю яны давялі да канца. Арганізатары дзякавалі ўсім за дапамогу, пружанская публіка апладыравала стоячы, а юныя артысты далі абяцанне, што сабраную па крупінках бясцэнную беларускую спадчыну яны не толькі захаваюць, але і панясуць у будучыню.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.