У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (далей – Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016-2018 гады з сакавіка па верасень 2018 г. праходзіў раённы этап конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі”, арганізатарам якога з’яўляецца ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны”. Удзельнікамі фотаконкурсу былі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Асноўнымі мэтамі і задачамі фотакнкурсу:
-грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва;
-фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
-далучэнне моладзі да адукацыйная, культурнай і грамадскай дзейнасці;
-пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазвальных магчымасцей навучэнцаў;
-эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу;
-выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
-папулярызыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
На конкурс было прадстаўлена 80 работ з 12 устаноў агульная сярэдняй і дадатвокай адукацыі: ДУА “Ліноўская СШ”, ДУА “Слабадская СШ”, ДУА СШ №4 г. Пружаны”, ДУА СШ №5 г. Пружаны”, ДУА “Хараўская СШ”, ДУА “Мураўская СШ”, ДУА “Старавольскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа”, ДУА “Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма”, ДУА “Шарашоўская СШ”, ДУДА “Ружанскі МПЦ”, ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”.
Усе конкурсныя работы мелі арыгінальны сюжэт, мастацкае адлюстроўванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічную якасць, былі зроблены на тэрыторыі Беларусі і былі прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы.
Пераможцамі сталі:
Намінацыя “Мой дом”:
I месца – “Восень за маім окном” – Чымба Вольга, 12 гадоў (ДУДА “Ружанскі МПЦ”);
II месца – “Дыхаюць мальвы пахамі лета” – Карунас Юлія, 15 гадоў (ДУА “Мураўская СШ”);
III месца – “Май-чараўнік”- Калюта Улад, 11 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)
Намінацыя “Водная прастора” :
I месца – “Нястомныя воды Шчары – Зубко Андрэй, 14 гадоў (ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”) ;
II месца – “Праз прызму прыроды” – Басак Марыя, 11 гадоў (ДУА “Хараўская СШ”);
III месца – “Я тут душою спачываю” – Чарнякевіч Кірыл, 16 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)
Намінацыя “Дзікі свет” :
I месца – “Бацькоўскi клопат” – Ракуць Ганна, 12 гадоў ( ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”;
II месца – “Лясныя волаты на палях ААТ “Жураўлінае” — Маркаў Дзяніс, 15 гадоў (ДУА “Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”);
III месца – “Адзінота” – Гук Даніла, 12 гадоў (ДУА “Ліноўская СШ”)
Намінацыя “Вышыня” :
Пераможца – “Погляд з вышыні” – Дульчэўская Ксенія, 15 гадоў (ДУА “Шарашоўская СШ”
Намінацыя “Людзі і прафесіі” :
Пераможца – “На полі” – Карунас Юлія, 15 гадоў (ДУА “Мураўская СШ”)
Намінацыя “Асобы і пакаленні” :
Пераможца – “Маленькі беларус” – Басак Марыя, 11 гадоў (ДУА “Хараўская СШ”)
Намінацыя “Жывыя традыцыі” :
Пераможца – “Гліняныя забавы” – Дубінчук Іван, 10 гадоў (ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”)
Намінацыя “Спадчына” :
I месца – “Вясковая царквушка” – Ганчарэвіч Вольга, 15 гадоў (ДУДА “Ружанскі МПЦ”);
II месца – “Дварэц Пуслоўскіх” – Муха Віялета, 16 гадоў (ДУА “Шарашоўская СШ”)
Намінацыя “Манахром” :
Пераможца – “Ранішні спакой” – Гаўрылюк Ягор, 12 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)