ОТДЕЛ ПО ОБРАЗОВАНИЮ ПРУЖАНСКОГО РАЙИСПОЛКОМА
Пинск – молодёжная столица 2020
Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

Вынікі раённага этапу конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі”

У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”  (далей – Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2016-2018 гады з сакавіка па верасень 2018 г. праходзіў раённы этап конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі”, арганізатарам якога з’яўляецца  ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны”. Удзельнікамі фотаконкурсу былі навучэнцы ўстаноў агульнай  сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Асноўнымі мэтамі і задачамі фотакнкурсу:

-грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва;

-фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

-далучэнне моладзі да адукацыйная, культурнай і грамадскай дзейнасці;

-пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазвальных магчымасцей навучэнцаў;

-эстэтычнае выхаванне і фарміраванне мастацкага густу;

-выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

-папулярызыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

На конкурс было прадстаўлена 80 работ з 12 устаноў агульная сярэдняй і дадатвокай адукацыі: ДУА “Ліноўская СШ”, ДУА “Слабадская СШ”, ДУА СШ №4 г. Пружаны”, ДУА СШ №5 г. Пружаны”, ДУА “Хараўская СШ”, ДУА “Мураўская СШ”, ДУА “Старавольскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа”, ДУА “Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, ДУА “Шаняўская СШ імя М.Засіма”, ДУА “Шарашоўская СШ”, ДУДА “Ружанскі МПЦ”, ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”.

Усе конкурсныя работы мелі арыгінальны сюжэт, мастацкае адлюстроўванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі, тэхнічную якасць, былі зроблены на тэрыторыі Беларусі і былі прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы.

Пераможцамі сталі:

Намінацыя “Мой дом”:

I месца – “Восень за маім окном” – Чымба Вольга, 12 гадоў  (ДУДА “Ружанскі МПЦ”);

II месца – “Дыхаюць мальвы пахамі  лета” –  Карунас Юлія, 15 гадоў  (ДУА “Мураўская СШ”);

III месца – “Май-чараўнік”- Калюта Улад, 11 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)

Намінацыя “Водная прастора” :

I месца – “Нястомныя воды Шчары  –  Зубко Андрэй, 14 гадоў (ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”) ;

II месца – “Праз прызму прыроды” – Басак Марыя, 11 гадоў (ДУА “Хараўская СШ”);

III месца – “Я тут душою спачываю” –  Чарнякевіч Кірыл, 16 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)

Намінацыя “Дзікі свет” :

 I месца – “Бацькоўскi  клопат” –  Ракуць Ганна, 12 гадоў ( ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”;

II месца – “Лясныя волаты на палях ААТ  “Жураўлінае” —  Маркаў Дзяніс, 15 гадоў  (ДУА “Мокраўскі ВПК дзіцячы сад-СШ”);

III месца – “Адзінота” –  Гук Даніла, 12 гадоў (ДУА “Ліноўская СШ”)

 Намінацыя “Вышыня” :

Пераможца  – “Погляд з вышыні” – Дульчэўская Ксенія, 15 гадоў (ДУА “Шарашоўская СШ”

Намінацыя “Людзі і прафесіі” :

Пераможца  – “На полі” – Карунас Юлія, 15 гадоў (ДУА “Мураўская СШ”)

Намінацыя “Асобы і пакаленні” :

Пераможца   – “Маленькі беларус” – Басак Марыя, 11 гадоў (ДУА “Хараўская СШ”)

Намінацыя “Жывыя традыцыі” :

Пераможца  – “Гліняныя забавы” – Дубінчук Іван, 10 гадоў (ДУДА “ЦТДМ г. Пружаны”)

Намінацыя “Спадчына” :

I месца – “Вясковая царквушка” – Ганчарэвіч Вольга, 15 гадоў (ДУДА “Ружанскі МПЦ”);

II месца – “Дварэц Пуслоўскіх” – Муха Віялета, 16 гадоў (ДУА “Шарашоўская СШ”)

 Намінацыя “Манахром” :

Пераможца  – “Ранішні спакой” – Гаўрылюк Ягор, 12 гадоў (ДУА “СШ №5 г. Пружаны”)

 

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.