«Радавод» — раённы этап адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва

Дзеля падтрымкі, аховы і збераження самабытнай культуры Пружаншчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялога культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі 23 лютага 2019 года на базе ДУА “СШ № 1 г.Пружаны ім.ЧБВА” праводзіўся раённы этап адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

Удзел у фестывалі прынялі творчыя і таленавітыя дзеці з 10 устаноў адукацыі раёна: ДУА «Слабадская СШ», ДУА  «Хараўская СШ», ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с- СШ”,  ДУА «Ліноўская  СШ», ДУА «Ружанская СШ», ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма», ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА», ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Пружаны», ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны»,  ДУА «Гімназія г. Пружаны».

У аглядзе самабытных мясцовых дзіцячых абрадавых і пазаабрадавых гульняў прынялі удзел вучні ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА», ДУА «Хараўская СШ»; у аглядзе фальклорных тэатраў – вучні ДУА «Слабадская СШ», ДУА «Ліноўская  СШ», ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны»; ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Пружаны», ДУА «Гімназія г. Пружаны»,   у аглядзе традыцыйных страў Берасцейшчыны (абрадавая і бытавая) – вучні ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны», ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с- СШ”  і ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма»; вучні ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма» вельмі ярка прадставілі сваю установу ў аглядзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтава, навукова-даследчыя работы на конкурс прадставілі вучні ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА» і ДУА «Ружанская СШ».

Праграмма выступлення ўдзельнікаў фестывалю была накіравана на раскрыццё мастацкіх народных традыцый менавіта сваей мясцовасці. Рэпертуар фальклорных калектываў складаўся з адноўленных і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавых песень, старадаўніх рознажанравых музычных наігрышаў, вуснай народнай творчасці, ігрышч і г.д.

Удзельнікі фестывалю здзівілі журы абрадавымі песнямі, танцамі, традыцыйнымі стравамі, якія гатавалі на Пружаншчыне нашы бабулі і прабабулі. Зыходзячы з пастаўленных мэт і задач фестывалю, пераможцамі раённага этапу VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”  у г. Пружаны сталі:

Намінацыя “Самабытныя мясцовыя дзіцячыя абрадавыя і пазаабрадавыя гульні”:

Дыплом I cтупені – аб’яднанне па інтерэсах “Драмацешка” ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА»;

Дыплом II cтупені –ДУА «Хараўская СШ».

Намінацыя “Фальклорны тэатр”:

Дыплом I cтупені – калектыў “Лінькі” ДУА «Ліноўская  СШ»;

Дыплом II cтупені — ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны»;

Дыплом II cтупені — ДУА «Слабадская СШ»;

Дыплом  III cтупені — ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Пружаны»;

Пахвальны ліст — ДУА «Гімназія г. Пружаны».

Намінацыя “Традыцыйныя стравы Берасцейшчыны”:

Дыплом I cтупені — ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма»;

Дыплом II cтупені — ДУА «Навасёлкаўскі ВПК д/с- СШ”;

Дыплом  III cтупені — ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны».

Намінацыя “Дзіцячыя навукова-даследчыя работы “Фальклорная спадчына”:

Дыплом II cтупені — ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА»;

Дыплом  III cтупені — ДУА «Ружанская СШ».

Намінацыя “Лепшы вядучынародных гульняў і забаў”:

Дыплом I cтупені – Гусак Ілля, Басько Юлія, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА»;

Дыплом II cтупені – Усік Міхаіл ,  ДУА «Хараўская СШ»;

Намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”:

Дыплом I cтупені — ДУА «Шаняўская СШ імя М.Засіма»;

Па рашэнні журы удзел у занальным аглядзе VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”  у г. Брэсце 30 сакавіка 2019г. прымуць удзел: ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” , ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Пружаны»,  ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма”, «Сярэдняя школа №1 г. Пружаны ім. ЧБВА».

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.